Кіраўніцтва раёна павіншавала Глыбоцкі раённы аддзел Следчага камітэта са святам

Кіраўніцтва раёна павіншавала Глыбоцкі раённы аддзел Следчага камітэта са святам

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Глыбоцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам і 15-годдзем з дня ўтварэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Эфектыўнасць органаў папярэдняга следства мае ключавое значэнне для ўмацавання дзяржаўнасці, для падтрымання веры нашых грамадзян у трыумф справядлівасці і закона.

Прыемна, што за гэты час новая, унікальная сістэма праваахоўных органаў заваявала аўтарытэт і павагу не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Акрамя таго, у следчых падраздзяленнях зявіліся свае службовыя традыцыі, якія могуць быць фундаментам для далейшага развіцця ведамства.

Хай любоў да Радзімы, імкненне прыносіць карысць дзяржаве і грамадству, адданасць духоўнаму абавязку, усведамленне высокай адказнасці і важнасці выбранага шляху дапамагаюць вам паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы.

Жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і прафесійных поспехаў.

 

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

 

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.