Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў культуры і ветэранаў галіны са святам

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў культуры і ветэранаў галіны са святам

Паважаныя работнікі культуры і ветэраны галіны!

Ад імя кіраўніцтва раёна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!

Культура – гэта душа раёна, яго гістарычная памяць і духоўны фундамент. Менавіта вы беражліва захоўваеце нашы багатыя традыцыі, ствараеце духоўныя каштоўнасці і адкрываеце свету новыя таленты. Ваша праца – гэта не проста прафесія, гэта сапраўднае служэнне людзям, здольнасць дарыць радасць, натхненне і святло.

Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, адданасці справе і невычэрпнай энергіі вы ствараеце ўнікальнае творчае асяроддзе, дзе кожны жыхар можа дакрануцца да прыгожага і раскрыць свае здольнасці.

Асаблівыя словы глыбокай падзякі адрасуем ветэранам культуры, якія заклалі моцны фундамент галіны і сёння шчодра дзеляцца сваім бясцэнным вопытам з маладым пакаленнем.

Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра, а таксама – таленавітых вучняў, адданых сяброў і самых удзячных гледачоў!

 

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

 

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.