Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў Занальнага дзяржаўнага архіва горада Глыбокае са святам
Паважаныя супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва горада Глыбокае
Ад імя кіраўніцтва раёна віншуем вас з прафесійным святам – Днём архівіста!
Паўсядзённы працоўны працэс сучаснага архівіста напоўнены разнастайнай дзейнасцю, пастаянна мадэрнізуецца, развіваецца і ўдасканальваецца.
Дзякуючы вашай працы сабрана і захавана ўнікальная дакументальная спадчына, якая заўсёды будзе запатрабавана грамадствам.
Выказваем шчырыя словы ўдзячнасці за вашу добрасумленную і адказную працу, адданасць абранай справе. Няхай праца прыносіць вам радасць і задавальненне, ўзбагачае ведамі і жыццёвай мудрасцю.
Ад усёй душы жадаем вам поспехаў, творчых ініцыятыў і прафесійных дасягненняў, аптымізму і добрага настрою, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!
Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.