Кіраўніцтва раёна павіншавала з Днём маці Дарагія жанчыны-маці!
Прыміце шчырыя віншаванні з адным з самых цёплых і душэўных свят – Днём маці!
Гэты дзень – асаблівы момант, калі мы выказваем нашу глыбокую ўдзячнасць і любоў да маці, сведчанне бясконцага клопату, цяпла і безумоўнай падтрымкі. Ваша роля ў фарміраванні сямейных каштоўнасцяў, выхаванні дзяцей і стварэнні гармоніі ў дамах неацэнная.
Матчыны рукі, цяпло яе сэрца і энергія любві вядуць па жыцці. Менавіта ад маці залежыць, якія маральныя ўрокі атрымае маленькі грамадзянін, якія каштоўнасці стануць для яго найбольш важнымі, якую будучыню ён пабудуе. А гэта – залог стабільнага развіцця грамадства і ўсёй дзяржавы.
Асаблівыя словы ўдзячнасці – шматдзетным маці, жанчынам, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця, а таксама тым, хто дорыць ласку і дамашнюю ўтульнасць у прыёмных сем’ях.
У гэтае свята мы жадаем вам, дарагія матулі, здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай вашы сем’і заўсёды будуць напоўнены радасцю і ўзаемаразуменнем, а кожны ваш дзень – цеплынёй і павагай, якія вы так заслугоўваеце.
Дзякуй вам за вашу любоў і самаадданасць. З Днём маці!
Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.