Кіраўніцтва раёна пвіншавала жыхароў Глыбоччыны з Днём народнага адзінства
Паважаныя жыхары Глыбоччыны!
Віншуем вас з дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства!
Дзень народнага адзінства з’яўляецца сімвалам кансалідаванага грамадства і любві да Радзімы. Гэта свята звязана з вялікімі подзвігамі і дасягненнямі нашых продкаў, якія сілай сваёй згуртаванасці не раз процістаялі розным пагрозам і выклікам.
Патрыятызм, грамадзянскасць і адказнасць за лёс краіны на працягу многіх стагоддзяў змацоўвалі наш народ, дапамагалі яму пераадольваць выпрабаванні, ствараць моцную дзяржаву. Прыхільнасць гэтым непахісным каштоўнасцям і сёння служыць невычэрпнай крыніцай натхнення і стварэння на карысць Рэспублікі Беларусь.
Сённяшняя знамянальная дата заклікана аб’яднаць усе пакаленні беларусаў. Дык няхай 17 верасня стане для кожнага з нас асаблівым днём усведамлення асабістага дачынення да ўмацавання адзінства беларускага народа. Бо толькі сумеснымі намаганнямі і з’яднаўшыся мы зберажом мір і дабрабыт на нашай зямлі.
Шчыра віншуем ўсіх са святам! Моцнага вам здароўя, нязменна мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць нашай Радзімы!
З Днём народнага адзінства!
Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.