Круглы стол «О, жанчыны, славім вашу працу!» прайшоў у зональным архіве г. Глыбокае
Удзельнікаў мерапрыемства, сярод якіх – прадстаўнікі пярвінных арганізацый ГА «Беларускі саюз жанчын» прадпрыемстваў і арганізацый горада, лаўрэаты ганаровага звання «Жанчына года» розных гадоў, прывітала намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Таццяна Тарасевіч.
Пра выдатных глыбачанак, неўтаймаваных працаўніц, якія дамагліся вышынь у сваёй прафесіі і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё раёна, расказалі супрацоўнікі архіва Аліна Юргель і Таццяна Авласава.
На мерапрыемстве былі адзначаны супрацоўнікі архіва, якія добрасумленна працавалі і працуюць на карысць галіны.