Не давай волі кулакам!
11 чэрвеня 2020
Як паказвае статыстыка, канфліктныя сітуацыі паміж грамадзянамі часта ўзнікаюць падчас сумеснага распіцця спіртных напояў альбо ў выпадку знаходжання асоб у стане алкагольнага ап'янення. Нярэдка словесныя перапалкі перарастаюць у нанясенне адзін аднаму пабояў, у выніку чаго аднаму з «удзельнікаў канфлікту», найбольш пацярпеламу ад супрацьпраўных дзеянняў «апанента», даводзіцца звяртацца па кваліфікаваную медыцынскую дапамогу.
Як паказвае статыстыка, канфліктныя сітуацыі паміж грамадзянамі часта ўзнікаюць падчас сумеснага распіцця спіртных напояў альбо ў выпадку знаходжання асоб у стане алкагольнага ап'янення. Нярэдка словесныя перапалкі перарастаюць у нанясенне адзін аднаму пабояў, у выніку чаго аднаму з «удзельнікаў канфлікту», найбольш пацярпеламу ад супрацьпраўных дзеянняў «апанента», даводзіцца звяртацца па кваліфікаваную медыцынскую дапамогу.
У сувязі са стацыянарным лячэннем асоб, якім прычынены цялесныя пашкоджанні, установе аховы здароўя прычыняецца, часта, значная шкода, якой можна было б пазбегнуць пры урегуляванні канфлікту мірным шляхам.
Заканадавец у артыкуле 933 ГК Рэспублікі Беларусь замацаваў наступную норму: шкода, прычыненая маёмасці юрыдычнай асобы, падлягае פיה возмешчанню ў поўным аб'ёме асобай, якая прычыніла шкоду.
У адпаведнасці з артыкулам 64 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя» юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прычынілі сваімі супрацьпраўнымі дзеяннямі шкоду здароўю грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, пакрываюць арганізацыям аховы здароўя, іншым арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам выдаткі на аказанне медыцынскай дапамогі пацярпелым.
Такім чынам, паколькі ўстановы аховы здароўя нясуць выдаткі па пакрыцці шкоды, непасрэдна прычыненай супрацьпраўнымі дзеяннямі асобы, якая прычыніла шкоду, названыя выдаткі за лячэнне падлягаюць пакрыццю апошняй.
У сувязі з гэтым пракуратурай раёна за мінулы перыяд 2018 года ў інтарэсах устаноў аховы здароўя пададзена 6 іскаў у суд на агульную суму 2322, 89 рубля аб спагнанні з «прычыніцеляў шкоды» грашовых сродкаў,
затрачаных на лячэнне пацярпелых, у тым ліку ў інтарэсах установы аховы здароўя «Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца» пададзена 5 іскаў, у інтарэсах установы аховы здароўя «Віцебская абласная клінічная бальніца» – 1 іск. На сённяшні дзень судом раёна разгледжана і задаволена 3 іскі на агульную суму – 975 рублёў 18 капеек.
Аматарам «пускаць рукі» варта ведаць, што акрамя магчымага прыцягнення да крымінальнай адказнасці за прычыненне цялесных пашкоджанняў рознай ступені цяжкасці, з іх у інтарэсах устаноў аховы здароўя судом могуць быць спагнаны расходы на аказанне медыцынскай дапамогі пацярпелым.
Памочнік пракурора Глыбоцкага раёна
юрыст 2 класа Т.М. Каструхіна