Купанне ў нецвярозым стане

Купанне ў нецвярозым стане

14 чэрвеня 2022

Да асноўных прычын няўдалага, а часам і сумнага адпачынку можна аднесці бестурботнасць грамадзян, парушэнне правілаў паводзін на вадзе. У большасці выпадкаў надзвычайныя здарэнні адбываюцца падчас распіцця спіртных напояў, пры заплыве ў нецвярозым стане, купанні ў забароненых месцах, дзе няма выратавальных станцый. Ужыванне алкаголю і адпачынак ля вады часта становяцца прычынай гібелі людзей. Летась адкрыццё купальнага сезона не для ўсіх было ўдалым:

19 чэрвеня 2021 года кампанія з трох хлопцаў і адной дзяўчыны адзначала дзень нараджэння на беразе штучнага вадаёма ў Глыбоцкім раёне, дзе распівала спіртное. Праз некаторы час 24-гадовы малады чалавек пайшоў купацца, нырнуў і знік з поля зроку. Сябры спрабавалі выратаваць хлопца, аднак, дасталі яго цела з вады без прыкмет жыцця.

Важна! Нетрэзны чалавек не ў стане адэкватна ацэньваць сітуацыю і можа здзяйсняць учынкі, якія ніколі б не здзейсніў у цвярозым выглядзе!

Забараняецца:

купацца ў вадаёмах у стане алкагольнага ап'янення. Алкаголь дадаткова пашырае сасуды, і пасля апускання ў халодную ваду наступае рэзкі спазм. Ва ўмовах адкрытага вадаёма гэта можа каштаваць жыцця.