Летні патруль
16 жніўня 2021
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзяць традыцыйную сумесную акцыю «Летні патруль».
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзяць традыцыйную сумесную акцыю «Летні патруль».
Акцыя, якая праходзіць з чэрвеня па жнівень, накіравана на папярэджанне надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, прапаганду ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці, удзел моладзі ў прафілактычнай рабоце. Работнікі падраздзяленняў МНС сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных праводзяць мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне пажараў, гібелі ад іх людзей, няшчасных выпадкаў на водах. Арганізаваны рэйды ў лясы і на тарфянікі. Таксама патруляванне ў афіцыйна ўстаноўленых месцах для купання і адпачынку грамадзян ля берагавой лініі вадаёмаў.
Важны элемент акцыі - навучанне грамадзян асновам бяспекі жыццядзейнасці праз распаўсюджванне наглядна-выяўленчай прадукцыі, правядзенне лекцый, адкрытых дыялогаў.
Акцыя праводзіцца ў рамках рэалізацыі пагаднення паміж МНС і БРСМ аб супрацоўніцтве.
Так за перыяд правядзення акцыі работнікі МНС, прадстаўнікі грамадскага аб'яднання «БРСМ» і прадстаўнікі таварыства ратавання на водах правялі 11 рэйдаў у месцах для купання і адпачынку грамадзян на тэрыторыі раёна. З удзельнікамі акцыі правялі навучанне асновам бяспекі жыццядзейнасці, расказалі аб правілах паводзін на водаёмах і правілах аказання першай медыцынскай дапамогі тапельцу. Адпачывальнікі з зацікаўленасцю паслухалі карысную інфармацыю. І наўзамен цвёрда паабяцалі выконваць правілы бяспекі жыццядзейнасці.
Падрастаючаму пакаленню ратавальнікі расказалі аб мерах бяспечных паводзін у перыяд летніх канікул, нагадалі дзецям аб тым, як правільна паводзіць сябе на адпачынку ў лесе, падчас навальніцы, знаходзячыся дома.
Усе адпачывальнікі атрымалі важныя веды, а таксама наглядна-выяўленчую прадукцыю.
Арганізатары праекта ўпэўнены, што «Летні патруль» спрыяе павышэнню ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці сярод усіх узроставых груп насельніцтва, у першую чаргу дзяцей і моладзі. Праект накіраваны на скарачэнне колькасці пажараў на
тэрыторыі рэспублікі, змяншэнне няшчасных выпадкаў на вадзе і пры эксплуатацыі воднага транспарту.