Летні патруль
8 чэрвеня 2022
Штогод летам у нашай краіне праходзіць акцыя «Летні патруль». Арганізатарамі мерапрыемства традыцыйна выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Штогод летам у нашай краіне праходзіць акцыя «Летні патруль». Арганізатарамі мерапрыемства традыцыйна выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Яе мэта – папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, прапаганда ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці, удзел моладзі ў прафілактычнай рабоце.
Работнікамі Глыбоцкага падраздзялення па НС сумесна з удзельнікамі моладзевага атрада аховы правапарадку і актывістамі руху юных ратавальнікаў-пажарных праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне пажараў, гібелі ад іх людзей, няшчасных выпадкаў на мясцовых азёрах.
Яны нагадалі адпачывальнікам пра небяспеку летняга вадаёма, расказалі пра дзеянні, калі звяло нагу судомай, а таксама, як аказаць дапамогу тапельцу і што рабіць, калі сам апынуўся ў такой сітуацыі.
Акрамя гэтага, прадстаўнік таварыства ратавання на водах прадэманстраваў абсталяванне ратавальнага паста, а таксама расказаў, як карыстацца ратавальным лінем.
Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі інфармацыйны буклет і важныя веды, якія спатрэбяцца ў жыцці.
Паважаныя бацькі! Навучыце сваіх дзяцей правілам бяспекі і ўменню дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях, выклікаць ратавальнікаў і дапамагаць людзям, якія трапілі ў бяду. Памятайце, зрабіць дзяцінства сваіх малых бяспечным – Ваша клопат.