Лукашэнка і Пуцін па тэлефоне абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне з улікам перамоваў на Алясцы
18 жніўня 2025
Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбылася 17 жніўня. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Главы дзяржаў абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне з улікам перамоваў на Алясцы. Расійскі лідар падрабязна праінфармаваў беларускага калегу аб выніках саміту "Расія - ЗША".Лідары дзвюх краін таксама закранулі ў размове асобныя пытанні двухбаковых беларуска-расійскіх адносін.
belta.by