Лукашенко поздравил Геннадия Зюганова с днем рождения

Лукашэнка павіншаваў Генадзя Зюганава з днём нараджэння

26 чэрвеня 2025

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расіі, кіраўніка фракцыі Кампартыі ў Дзяржаўнай думе Федэральнага сходу Генадзя Зюганава з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

 
"Ваша шматгранная плённая дзейнасць, накіраваная на ўзмацненне ўнутранай стабільнасці, эканамічнай моцы і міжнароднага аўтарытэту расійскай дзяржавы, з'яўляецца высокім прыкладам самаадданага служэння Айчыне. Будучы перакананым патрыётам, верным ідэалам інтэрнацыяналізму і сацыяльнага прагрэсу, Вы ўносіце неацэнны ўклад у справу ўмацавання дружбы паміж нашымі брацкімі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.
 
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Генадзю Зюганаву добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Крыніца