Лукашэнка прапанаваў заагітаваць Таджыкістан уступіць у ЕАЭС
30 верасня 2025
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў сагітаваць Таджыкістан уступіць у Еўразійскі эканамічны саюз. Адпаведную рэмарку кіраўнік дзяржавы зрабіў, сустракаючыся са старшынямі ўрадаў краін СНД і ЕАЭС, якія прыехалі на міжнародныя форумы ў Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пасля выступлення прэм'ер-міністра Таджыкістана Кахіра Расулзоды кіраўнік дзяржавы сказаў: "Я так разумею, Таджыкістан яшчэ не гатовы ў ЕАЭС уступаць. Міхаіл Уладзіміравіч (звяртаючыся да прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна. - Заўвага. БЕЛТА), трэба неяк сагітаваць калегу нашага".
У цяперашні час членамі Еўразійскага эканамічнага саюза з'яўляюцца Беларусь, Расія, Кыргызстан, Казахстан і Арменія.