Лукашэнка правядзе перамовы з лідарам М'янмы, які наведае Беларусь з афіцыйным візітам
6 сакавіка 2025
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 сакавіка ў Мінску правядзе перамовы з Прэм’ер-міністрам, Старшынёй Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета Рэспублікі Саюз М’янма Мін Аун Хлайнам, які будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Чакаецца, што па выніках перамоў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў.
belta.by