Лукашенко заявил о готовности Беларуси к реализации взаимовыгодных проектов с Боливией

Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці Беларусі да рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў з Балівіяй

6 жніўня 2025

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Балівіі Луіса Арсэ і грамадзян гэтай краіны з 200-годдзем абвяшчэння незалежнасці Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

 
"Гэтая яркая дата - важная веха ў гераічнай гісторыі балівійскага народа, яго барацьбе за свабоду, суверэнітэт, права на лепшае самастойнае жыццё. Пацвярджаю нацэленасць Мінска на паслядоўнае ўмацаванне сяброўскіх адносін з Ла-Пасам і комплекснае развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Беларусь гатова да істотнай актывізацыі дыялогу і рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў", - гаворыцца ў віншаванні.
 
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Арсэ добрага здароўя і поспехаў ва ўсіх справах, а балівійцам - міру і дабрабыту.

Крыніца