"Маці ўкраінскай карупцыі". Эксперт пра скандал з Цімашэнкай
16 студзеня 2026
Лідар украінскай партыі "Бацькаўшчына" Юлія Цімашэнка хворая на ўладу. Пра гэта ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА сказаў украінскі ваенны эксперт Юрый Дудкін, патлумачыўшы сутнасць новага карупцыйнага скандалу.
Разважаючы на тэму карупцыйнага скандалу, звязанага з лідарам украінскай партыі "Бацькаўшчына" Юліяй Цімашэнка, Юрый Дудкін адзначыў: "Юлія Уладзіміраўна хворая на ўладу, была і ёсць. Гэтая думка яе ніколі не пакідала".
"Першы арышт Цімашэнка быў у сярэдзіне 90-х за нелегальную кантрабанду валюты. У аэрапорце Барыспаль яе ўзялі ўсяго толькі з $25 тыс. у сумачцы. Пры норме правозу, па-мойму, $10 тыс. Гэта першы яе ход, - сказаў Юрый Дудкін. - Яна сапраўды прафесійны сядзелец - як мінімум тройчы прыцягвалася да крымінальнай адказнасці па розных артыкулах. І пры розных рэжымах, што самае цікавае".
"Як яе называюць ва Украіне - маці ўкраінскай карупцыі. Гэта мем журналістаў украінскіх: Цімашэнка, маці ўкраінскай карупцыі", - падкрэсліў эксперт.
Юрый Дудкін заўважыў, што пры рэжыме Уладзіміра Зяленскага Юлія Цімашэнка трапіла ў неміласць. "Зноў жа па нейкіх меркантыльных палітычных матывах. Тое, што Цімашэнка заўсёды рабіла стаўку на падкуп, на нейкія незаконныя дзеянні ў сваёй дзейнасці, гэта не навіна. І ўсе пра гэта ведаюць, нават Зяленскі. Але тут гаворка пра іншае. Тут узнялі на шчыт лозунг пра тое, што гэта канкурэнтная барацьба Зяленскага ў будучых выбарах прэзідэнта. Але яму гэтыя выбары так патрэбныя, як зайцу стоп-сігнал. Таму лозунг пра тое, што Юлія Уладзіміраўна - патэнцыйны канкурэнт Зяленскага на выбарах, смешны", - лічыць эксперт.
Па словах Юрыя Дудкіна, той факт, што ператрус праводзілі ў штаб-кватэры партыі, лідарам якой з'яўляецца Юлія Цімашэнка, невыпадковы: "Улада Зяленскага, у прыватнасці НАБУ, пераконвае ўкраінскіх грамадзян, што яна рыхтавала падкуп народных дэпутатаў, каб схіліць іх на бок сваёй партыі "Бацькаўшчына". Яна, як яны кажуць, хацела разваліць партыю Зяленскага "Слуга народа", перавабіўшы да сябе ключавых народных дэпутатаў. Гэта адна з недарэчных версій, якія нічым нельга пацвердзіць".
"Самае цікавае: калі Зяленскі марыў знішчыць НАБУ, якое было ў свой час створана нароўні з іншымі сямі органамі, уключаючы антыкарупцыйны суд, Злучанымі Штатамі і на іх грошы, Цімашэнка галасавала ў Вярхоўнай радзе ў саюзе з Зяленскім, з партыяй "Слуга народа" аб тым, каб ліквідаваць гэтыя органы. Вось уся праўдзівая праўда адносна "прагрэсіўнай" дзейнасці Юліі Цімашэнка", - сказаў эксперт.
Ён адзначыў, што цяжка сказаць, што цяпер пагражае Юліі Цімашэнка. "У яе ёсць нейкае сваё замежнае лобі. Але даўно ўжо пра Цімашэнка не кажуць за мяжой. Зразумела, што яна вядомы ўкраінскі палітык, як ні дзіўна, - сказаў Юрый Дудкін. - Не ведаю, як пойдзе сітуацыя далей, але ў Юліі Уладзіміраўнай з'явіліся вялікія праблемы".