Марафон «Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў», прысвечаны юбілею Глыбоцкага раёна, працягваецца
21 сакавіка 2025
Чарговая сустрэча ўдзельнікаў марафону адбылася ў Падсвільскай сярэдняй школе імя П.М.Казлова.
На мерапрыемстве сабраліся кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, дэпутаты і вучні школы. Сярод запрошаных былі старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца, пракурор Глыбоцкага раёна Валерый Дайлідзёнак, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяна Гаўрылава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Людміла Карніловіч.
– 85 гадоў – гэта значная дата для кожнага, хто любіць сваю малую радзіму, хто ўклаў часцінку сваёй душы ў станаўленне і развіццё нашага утульнага і гасціннага раёна. Ён стаў такім дзякуючы добрасумленнай працы яго жыхароў – працавітых, ініцыятыўных і таленавітых людзей.
Наш край мае годную, багатую добрымі традыцыямі і слаўнымі справамі гісторыю, – адзначыла Вера Целіца.
Удзельнікі марафону «Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў» звярнуліся да моладзі.
Валерый Дайліdзёнак, пракурор Глыбоцкага раёна:
– Перад вамі адкрыта шмат дарог, але вы заўсёды павінны памятаць пра вашы карані і перадаваць гэту памяць наступным пакаленням.
Таццяна Гаўрылава, начальнік аддзела па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь»:
– Дарагія дзеці, віншую вас з гэтай знамянальнай падзеяй – 85-годдзем раёна. Вы – будучыня нашай краіны, нашага рэгіёна. Будзьце смелымі, мэтанакіраванымі, працавітымі, з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Будзьце годнымі прадаўжальнікамі слаўных традыцый Падсвільскага краю.
На сустрэчы ў Падсвільскай школе таксама адбылася акцыя па перадачы мастацкага элемента для стварэння тэматычнага пано «Любімы куток майго раёна», прысвечанага 85-годдзю Глыбоцкага раёна.
Работнікі культуры Глыбоччыны ініцыявалі выраб пано ў тэхніцы лоскутнага шыцця, і на перададзеным элеменце намаляваны герб Падсвілля.
– Гэта пано стане сімвалам нашай любові да роднага краю і яго гісторыі, – падкрэсліла Вера Міхайлаўна Тэліца, старшыня раённага Савета дэпутатаў.