МНС: выход на тонкі лёд небяспечны!

МНС: выход на тонкі лёд небяспечны!

22 сакавіка 2023

Пад вясновымі прамянямі сонца лёд на вадаёмах становіцца друзлым і нятрывалым. Аднак кожны год людзі грэбуюць мерамі засцярогі і выходзяць на тонкі вясновы лёд, тым самым падвяргаючы сваё жыццё смяротнай небяспецы.

Пад вясновымі прамянямі сонца лёд на вадаёмах становіцца друзлым і нятрывалым. Аднак кожны год людзі грэбуюць мерамі засцярогі і выходзяць на тонкі вясновы лёд, тым самым падвяргаючы сваё жыццё смяротнай небяспецы.

Па словах спецыялістаў, бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 10 см у прэснай і 15 см у салёнай вадзе. Пры гэтым варта памятаць, што трываласць лёду аслаблена ў вусцях і прытоках рэк, месцах хуткага цячэння, крыніцах, што б'юць, сцёкавых водах, раёнах зарастання воднымі раслінамі, дрэвамі, кустамі і трыснягом.

З пэўнай доляй верагоднасці трываласць лёду можна вызначыць візуальна: лёд блакітнага колеру дастаткова трывалы, трываласць белага ў два разы меншая, шэры, матава-белы або з жаўтаватым адценнем лёд ненадзейны.

Калі ўсё ж адбылося надзвычайнае здарэнне, і чалавек апынуўся ў вадзе, то ні ў якім разе нельга панікаваць і рабіць рэзкія рухі!

Варта стабілізаваць дыханне, раскінуць рукі ў бакі і паспрабаваць зачапіцца за край лёду, надаўшы целу гарызантальнае становішча па кірунку цячэння. Пасля гэтага трэба паспрабаваць асцярожна налегчы грудзьмі на край лёду і закінуць адну, а затым другую нагу на лёд. Калі лёд вытрымаў, трэба асцярожна перакатамі адпаўзці да берага. Лепш за ўсё паўзці ў той бок, адкуль чалавек прыйшоў, бо там лёд ужо правераны на трываласць.

Тых, хто стаў сведкам падобнага здарэння, у МНС заклікаюць не заставацца абыякавымі і паспрабаваць дапамагчы чалавеку, які апынуўся ў бядзе. Для гэтага трэба ўзброіцца любой доўгай палкай, дошкай, шастом або вяроўкай. Можна звязаць разам шалікі, рамяні або адзенне. Затым паўзком, шырока расстаўляючы пры гэтым рукі і ногі, штурхаючы перад сабой выратавальныя сродкі, трэба асцярожна рухацца па кірунку да палонкі. Не варта падпаўзаць да краю: трэба спыніцца ад чалавека, які знаходзіцца ў вадзе, на адлегласці некалькіх метраў і

кінуць яму вяроўку, край адзення, падаць палку або жэрдку. Затым трэба паспрабаваць асцярожна выцягнуць пацярпелага на лёд, і потым разам поўзкам выбрацца з небяспечнай зоны, у той жа бок, адкуль прыйшлі.

На гэтым выратаванне не скончана: пацярпелага неабходна даставіць у цёплае месца. З яго варта зняць адзенне і дапамагчы энергічна расціраць цела (да пачырванення скуры). Пацярпелага трэба напаіць гарачым чаем.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь папярэджвае грамадзян аб небяспецы выхаду на тонкі лёд і просіць устрымацца ад гэтага і загаварыць аб небяспецы сваіх дзяцей