Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі з рабочым візітам наведаў Глыбокае
Паездка праходзіць у рамках правядзення Адзінага дня інфармавання.
У Глыбоцкім гарадскім доме культуры Руслан Чэрнецкі азнаёміўся з выступленнем народнага тэатра фальклору «Цярэшка» і з выставай народнай творчасці Глыбоцкага раёна.
У глядзельнай зале дома культуры Руслан Чэрнецкі выступіў з дакладам па тэме Адзінага дня інфармавання «Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі», а таксама адказаў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.
Творчых работнікаў Глыбоцкага раёна цікавілі пытанні аб праве льготнага выкарыстання архіўных матэрыялаў, ролі штучнага інтэлекту ў мастацтве і асаблівасці акцёрскай прафесіі.
У рамках рабочага візіту ў Глыбокае Міністр культуры Руслан Чэрнецкі наведаў Глыбоцкую дзіцячую школу мастацтваў, плошчу 17 Верасня і Глыбоцкую цэнтральную раённую бібліятэку.
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Чэрнецкі правёў прыём грамадзян і «прамую тэлефонную лінію» у Глыбоцкім райвыканкаме пры ўдзеле начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пятра Падгурскага, намесніка старшыні Глыбоцкага райвыканкама Таццяны Тарасевіч і загадчыка сектара культуры Глыбоцкага райвыканкама Таццяны Матюшонак.
Да Міністра звярнулася Валянціна Аляксандраўна, якая выказала падзяку работнікам сферы культуры Глыбоцкага раёна за іх чуласць і разуменне.
Яна расказала, што яе дачка з унукамі вярнуліся ў Беларусь з Украіны, ратуючыся ад баявых дзеянняў. Сям'я сутыкнулася з цяжкасцямі пры афармленні дакументаў для паступлення дзяцей у школу мастацтваў. Дырэктар школы Наталля Барыла пайшла нам насустрач і ўнукаў залічылі ў найкарацейшыя тэрміны.
Валянціна Аляксандраўна падкрэсліла, што сям'я адчувае падтрымку і разуменне з боку мясцовых улад.