Мінск стаў маладзёжнай сталіцай Беларусі 2026
Мінск афіцыйна прыняў эстафету маладзёжнай сталіцы Беларусі. Сталіца стала 11-м горадам, удастоеным гэтага звання, пераняўшы статус у Гомеля, які насіў яго ў 2025 годзе.
Аб значнасці гэтай падзеі распавяла Алеся Шыпіла, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама. Паводле яе слоў, удзел у праекце "Мінск — маладзёжная сталіца 2026" — гэта па-сапраўднаму натхняльны досвед.
– Маладзёжная сталіца – гэта не проста прыгожае словазлучэнне. Гэта імкненне маладых людзей стварыць у нашай краіне ўнікальную прастору, дзе кожны зможа знайсці сябе, рэалізаваць свае ідэі і ўнесці ўклад у развіццё Беларусі, — адзначыла Алеся Шыпіла.
Яна падкрэсліла, што быць часткай такога маштабнага руху, значыць зараджацца энергіяй тысяч аднадумцаў. Арганізатарам удалося стварыць атмасферу, у якой кожны адчувае сябе "сваім", аб'яднаўшы студэнтаў, маладых спецыялістаў і творчую моладзь з усёй краіны.