Мадэрнізацыя і развіццё. Турчын наведаў павільён Беларусі на ВДНГ у Маскве
12 снежня 2025
Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падчас рабочага візіту ў Маскву 12 снежня наведаў павільён "Рэспубліка Беларусь" на ВДНГ у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніка беларускага ўрада цікавіла, як выконваецца даручэнне Прэзідэнта Беларусі па развіцці павільёна на галоўнай расійскай выставе. Аляксандр Турчын агледзеў прадстаўлены тут асартымент беларускай прадукцыі, выказаў сваё меркаванне наконт планаў па мадэрнізацыі павільёна. Раз'ясненні яму давалі пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік і старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.