Моладзь, якая выбірае бяспеку
Глыбокае. Маладзёжная арганізацыя, якая выбірае бяспеку
14 кастрычніка — Дзень нараджэння БМААСП: маладзёжная арганізацыя, якая выбірае бяспеку. У Глыбоцкім раёне праходзяць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Гэтая дата аб'ядноўвае тысячы маладых людзей, якія робяць выбар на карысць ведаў, адказнасці і дапамогі.
У гэты дзень у раёне праходзяць тэматычныя сустрэчы работнікаў МНС з навучэнцамі школ. Гэтыя мерапрыемствы сталі не проста святочнымі, а па-сапраўднаму карыснымі і натхняльнымі. Прадстаўнікі ратавальнага ведамства прыйшлі да дзяцей ва ўстановы адукацыі, каб расказаць моладзі пра сваю службу, падзяліцца вопытам і нагадаць пра важнасць выканання правілаў бяспекі, і, вядома, павіншаваць іх са святам.
— Ваша членства ў арганізацыі — гэта першы крок да вялікай справы! Сёння БМААСП адзначае свой дзень нараджэння, а значыць, што сёння свята ў кожнага з вас! Тварыце, марыце! Няхай ваша энергія, смеласць і імкненне да дабра натхняюць іншых і робяць наш свет бяспечнейшым, — павіншавала дзяцей інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дар'я Зайкоўская.
Вельмі сімвалічна, што менавіта ў гэты дзень рады маладзёжнай арганізацыі папоўнілі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія стануць вялікай і дружнай камандай. Ва ўрачыстай абстаноўцы, пад апладысменты аднагодкаў і настаўнікаў, новым удзельнікам Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных былі ўручаны пасведчанні. Гэты момант стаў не проста часткай цырымоніі — ён стаў сапраўдным сімвалам сталення, усвядомленасці і гатоўнасці служыць дабру. Уручэнне пасведчанняў БМААСП — гэта першы крок на шляху да свядомага выбару: быць побач, калі патрэбна дапамога.
— З гэтага дня ў вашых руках — не толькі пасведчанне, але і місія: быць прыкладам, ведаць, умець і дапамагаць..., — віншуе новых членаў маладзёжнай арганізацыі Алег Салодкі.
Гэтая дата стала сімвалам аб'яднання маладых, актыўных і неабыякавых грамадзян, якія імкнуцца не проста ведаць правілы бяспекі, але і прымяняць іх на практыцы, дапамагаючы іншым.