Моладзь за бяспеку
21 верасня 2020
Зрабіць свет вакол сябе цікавым, а галоўнае – бяспечным. Па такой агульнай ідэі аб'яднаюцца юныя ратавальнікі-пажарныя ў рамках рэспубліканскай акцыі МНС «Маладзёжь за бяспеку».
Зрабіць свет вакол сябе цікавым, а галоўнае – бяспечным. Па такой агульнай ідэі аб'яднаюцца юныя ратавальнікі-пажарныя ў рамках рэспубліканскай акцыі МНС «Маладзёжь за бяспеку».
З 21 верасня па 16 кастрычніка ў рэспубліцы пройдзе акцыя «Маладзёжь за бяспеку», прымеркаваная да дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных (БМАГРП).
Падчас першага этапу акцыі юныя ратавальнікі сумесна з работнікамі МНС, заручыўшыся падтрымкай грамадскіх арганізацый і прадстаўнікоў працоўных калектываў, пачнуць наведваць шматдзетныя сем'і, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінока пражываючых пажылых людзей для аказання шэфскай дабрачыннай дапамогі. Маладзёжны працоўны дэсант акажа пасільную дапамогу ў нарыхтоўцы дроў, уборцы жылых памяшканняў, прыдамавой тэрыторыі, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
З 1 па 9 кастрычніка члены БМАГРП разам з ратавальнікамі наведаюць тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама аматараў аб'яднанняў для людзей пажылога ўзросту з забаўляльна-навучальнай праграмай.
На фінальным этапе юныя ратавальнікі-пажарныя правядуць шырокамаштабныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі, правядуць віктарыны, конкурсы, раскажуць аб дзейнасці БМАГРП, прэзентацыю часопіса «Юны ратавальнік».
Тут жа, ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаюць членскія білеты і пройдуць пасвячэнне ў рады маладзёжнай арганізацыі юныя ратавальнікі.