Моладзь за бяспеку

1 кастрычніка 2021

З мэтай папулярызацыі дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных (далей – БМГАП) і прафесіі ратавальніка-пажарнага з 4 па 15 кастрычніка ў рэспубліцы будзе праходзіць прафілактычная акцыя «Моладзь за бяспеку».

Падчас першага этапу акцыі юныя ратавальнікі сумесна з работнікамі МНС пачнуць наведваць шматдзетныя сем'і, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінока пражываючых пажылых людзей для аказання шэфскай дабрачыннай дапамогі. Маладзёжны працоўны дэсант акажа пасільную дапамогу ў нарыхтоўцы дроў, уборцы жылых памяшканняў, прыдамавой тэрыторыі, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

На фінальным этапе юныя ратавальнікі-пажарныя правядуць шырокія мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі, правядуць віктарыны, конкурсы, раскажуць аб дзейнасці БМГАП.

Тут жа, ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаюць членскія білеты і пройдуць пасвячэнне ў рады маладзёжнай арганізацыі юныя ратавальнікі.

МНС нагадвае: спраўная печ – гарант Вашай бяспекі і бяспекі Вашага маёмасці!