Маніторынг аб'ектаў Глыбоцкага раёна
18 красавіка 2023
За студзень – люты 2023 года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзіўся маніторынг аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі Глыбоцкага раёна:
За студзень – люты 2023 года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзіўся маніторынг аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі Глыбоцкага раёна:
1. ДУСА «Глыбоцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў», размешчаны па адрасе: в. Петрунава, вул. Цэнтральная 1. Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены наступныя парушэнні:
- дзверы, якія аддзяляюць калідор і фае на 2-м паверсе блока №3, не абсталяваны прыладамі для самазачынення,
- дапускаецца фіксацыя дыманепранікальных дзвярэй, якія падзяляюць часткі калідора, у адкрытым становішчы;
- паказальнікі катэгорыі памяшканняў гаражоў не адпавядаюць патрабаванням да іх выканання;
2. УА «Глыбоцкі дзяржаўны каледж». Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены наступныя парушэнні:
- будынак вучэбнага корпуса №1 і будынак інтэрната эксплуатуюцца не ў адпаведнасці з праектнай дакументацыяй (патрабуецца выканаць аздабленне шляхоў эвакуацыі (падлогі 2-5 паверхаў) матэрыяламі з вядомымі паказчыкамі пажарнай небяспекі (альбо пацвердзіць адпаведнымі пратаколамі выпрабаванняў);
- у будынках вучэбных корпусаў №1, №2 і будынку інтэрната дзверы эвакуацыйных выхадаў не забяспечаны замкамі з магчымасцю іх адкрыцця знутры без выкарыстання ключа;
- не перапрацаваны наяўныя планы эвакуацыі людзей пры пажары ў адпаведнасці з формай, вызначанай Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях;
- не пазначаны шляхі эвакуацыі і эвакуацыйныя выхады паказальнымі знакамі пажарнай бяспекі, прадугледжанымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі.
Аб'ект абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй. У ходзе праверкі працаздольнасці і спраўнасці сістэмы парушэнняў не выяўлена. Сістэма знаходзіцца ў працаздольным стане. Абслугоўванне АПС ажыццяўляе УП «Віцебскае прадпрыемства супрацьпажарных работ» РГАА «БДПА»;
3. ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Глыбоцкага раёна», размешчанага па адрасе: г. Глыбокае, вул. Міхайлаўская, д. 8. Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены наступныя парушэнні:
- не забяспечана эксплуатацыя будынка у адпаведнасці з праектнай дакументацыяй (аздабленне шляхоў эвакуацыі (падлога 1 паверха) выканана матэрыяламі з невядомымі паказчыкамі пажарнай небяспекі);
- не забяспечана ў будынку цэнтра магчымасць адкрыцця дзвярэй, размешчаных на шляхах эвакуацыі, знешніх эвакуацыйных дзвярэй знутры без выкарыстання ключа;
- не праведзены капітальны рамонт аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі;
- не забяспечаны работнікамі, задзейнічанымі ў рэалізацыі плана эвакуацыі людзей пры пажары самаратавальнікамі.
Аб'ект абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй.
У ходзе праверкі працаздольнасці і спраўнасці сістэмы ўстаноўлена, што сістэма ў спраўным і працаздольным стане. Абслугоўванне АПС ажыццяўляе ТАА «СпецЮКінжынірынг».
4. ААТ «Глыбоцкі аграсэрвіс», размешчанага па адрасе: г.Глыбокае, вул.Садовая, 2. Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены наступныя парушэнні:
- частка вогнетушыцеляў знаходзіцца ў нездавальняючым стане (адсутнічае ціск);
- на лесвічнай клетцы часткова адсутнічаюць абазначэнні шляхоў эвакуацыі;
- не заключаны дагавор на абслугоўванне сістэмы пажарнай сігналізацыі.
Прычынамі і ўмовамі парушэння заканадаўства аб пажарнай бяспецы з'яўляюцца недастатковае веданне адказнымі службовымі асобамі і кіраўніцтвам ААТ «Глыбоцкі аграсэрвіс» дзеючага заканадаўства, а таксама недастатковы кантроль з боку кіраўніцтва за выкананнем патрабаванняў пажарнай бяспекі на аб'екце.
5. Інтэрнат УП «Глыбоцкі мясакамбінат», размешчанага па адрасе: г.Глыбокае, вул.Маскоўская, 129А.
Па выніках правядзення маніторынгу парушэнняў не выяўлена.