Мотарух без парушэнняў 2023

Мотарух без парушэнняў 2023

28 красавіка 2023

АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС з 27 красавіка па 9 мая 2023 года праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту пад назвай «Мотарух без парушэнняў!».

АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС з 27 красавіка па 9 мая 2023 года праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту пад назвай «Мотарух без парушэнняў!».

Супрацоўнікі АДАІ нагадваюць, што штогод у красавіку-маі абвастраецца праблема траўматызму ўдзельнікаў дарожнага руху па віне кіроўцаў двухколавых механічных транспартных сродкаў. У студзені – сакавіку 2023 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з удзелам мотатранспарту здзейснена 10 дарожна-транспартных здарэнняў (далей – ДТЗ), у якіх 12 чалавек атрымалі траўмы, 2 чалавекі загінула.

Хацелася б нагадаць, што кіраваць матацыклам неабходна ў моташлеме і не перавозіць пасажыраў без яго, рухацца з пастаянна ўключаным блізкім святлом фар. Абавязковая своечасовая рэгістрацыя транспартных сродкаў і праходжанне імі дзяржаўнага тэхнічнага агляду. Таксама недапушчальна садзіцца за руль матацыкла асобам, не маючы пасведчання кіроўцы, а таксама знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янэння.
           Пры руху на двухколавым транспартным сродку заўсёды трэба ацэньваць дарожную сітуацыю і выконваць усе дзеянні, неабходныя для забеспячэння бяспекі: не перавышаць устаноўленую хуткасць і пазбягаць неабачлівага, рызыкоўнага выезду на паласу сустрэчнага руху. Бо менавіта ў такіх сітуацыях здараюцца самыя цяжкія па сваіх наступствах сутыкненні. У значнай ступені на цяжкасць наступстваў падобных ДТЗ уплывае адсутнасць навыкаў кіравання або кіраванне мотатранспартам у стане алкагольнага ап'янэння, элементарнае ігнараванне правілаў і невыкананне патрабаванняў аб выкарыстанні кіроўцамі і пасажырамі моташлемаў пры руху, а таксама перавозка пасажыраў звыш колькасці, прадугледжанай тэхнічнымі характарыстыкамі.
           Акрамя таго, Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў аўтамабіляў да

павышанай канцэнтрацыі на дарозе. Каб не стаць удзельнікам ДТЗ з двухколавым транспартам, кіроўцам аўтамабіляў пры выкананні манеўру неабходна пераканацца у бяспецы яго выканання. Асабліва гэта тычыцца выезду з прылеглых тэрыторый і другарадных дарог. Пры руху аўтааматарам рэкамендуецца глядзець у люстэркі і ўлічваць, што матацыкл можа рухацца паміж палосамі. Пры перабудаванні ў спадарожным напрамку трэба неаднаразова пераканацца, што ў патрэбнай паласе няма набліжаючыхся матацыклаў.

 

Ю.С.Янкін, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС