Глыбокае –

другі горад Віцебскай вобласці,

у якім рэалізаваны сумесны праект Мінсувязі і «Белтэлекама»

«Мой Горад».

Ініцыятыва распрацавана ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Дзіўнае развіццё Беларусі» і накіравана на павышэнне камфорту і якасці жыцця гараджан.


Канцэпцыя «разумнага горада» стала трэндам апошніх гадоў. Smart-тэхналогіі ахопліваюць практычна ўсё гарадское асяроддзе: дзяржаўнае кіраванне, адукацыю, энергетыку, ахову здароўя, вытворчасць і сферу паслуг. Лічбавая платформа «Мой Горад» заклікана аб'яднаць самыя запатрабаваныя гарадскія паслугі ў адзіную экасістэму і прадаставіць да іх зручны доступ.

«Мой Горад» – гэта мабільны дадатак, асноўная функцыя якога – інтэрактыўнае ўзаемадзеянне карыстальнікаў з гарадской інфраструктурай.

Дадатак мае зручны і зразумелы інтэрфейс. Інфармацыя тут структуравана па відах дзейнасці. Можна выбраць раздзел, дзе прадстаўлены ўсе арганізацыі рэгіёну, або адзін з 40 модуляў з найбольш папулярнымі сферамі: адпачынак і турызм, паслугі, здароўе і спорт, адукацыя. Тут таксама можна знайсці патрэбныя нумары тэлефонаў, адрасы і іншую даведачную інфармацыю. У дадатку размяшчаюцца навіны, афіша, акцыі і зніжкі.

Гараджане змогуць выкарыстоўваць рэсурс, каб запісацца на прыём у райвыканкам, даведацца рэжым працы крам і кафэ, выклікаць аварыйную брыгаду і многае іншае.

Дадатак пастаянна паляпшаецца, становіцца больш функцыянальным.

Для арганізацый 

Кожная арганізацыя – удзельнік праекта атрымлівае магчымасць больш камфортнага ўзаемадзеяння з карыстальнікамі праз лічбавыя інструменты.

Дадатак складаецца з набору тыпавых модуляў, даступных для запаўнення ўсім удзельнікам. У прыватнасці, на платформе рэалізаваны наступныя магчымасці:

·       Звесткі аб кампаніі

·       Навіны кампаніі

·       Афіша горада

·       Акцыі ў вашай кампаніі

·       Мадулі анлайн-запісу, анлайн-аплаты і анлайн-дастаўкі

·       Кабінет аператара анлайн-паслуг

Для гараджан