Мы ратавальнікі – нашчадкі пераможцаў
14 чэрвеня 2022
У Год гістарычнай памяці ратавальнікі Віцебшчыны працягваюць новы праект аб членах сем'яў ратавальнікаў – удзельніках Вялікай Айчыннай вайны «Мы ратавальнікі: нашчадкі пераможцаў». Гуляшка Аляксей, начальнік дзяжурнай змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з гонарам распавёў аб сваім прадзедзе – Ластоўскім Пятры.

Мой прадзед ЛАСТОЎСКІ Пётр Карлавіч, шараговы, узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «За ўзяцце Берліна».
Ластоўскі Пётр Карлавіч нарадзіўся 1 студзеня 1920 года ў в. Лапішкі Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці Беларускай ССР. У рабоча-сялянскую Чырвоную армію і на фронт трапіў у 1944 годзе. Служыў стралком у 1201 стралковым ордэна Суворава палку.
У ходзе пераможнага маршу вясной 1945 года Пётр Карлавіч вызначыўся гераічным учынкам, а менавіта 21 красавіка 1945 года падчас чарговай контратакі праціўніка паблізу в. Кураў на тэрыторыі сучаснай Польшчы, шараговы Ластоўскі П.К. праявіў выключную смеласць і адвагу. А менавіта заняўшы зручную пазіцыю і падпусціўшы групу нямецкіх салдат, якая контратакавала, на блізкую адлегласць, у вырашальны момант адкрыў агонь з трафейнага «фаўстпатрона» і знішчыў пры гэтым 21 нямецкага салдата. У выніку контратака праціўніка была адбіта і заваяваны рубеж утрыманы.
Пасля завяршэння Вялікай Айчыннай вайны Пётр Карлавіч вярнуўся на сваю радзіму, дзе і пражыў усё жыццё, працуючы ў сельскай гаспадарцы.