На детской площадке нашли телефон МЧС

На дзіцячай пляцоўцы знайшлі тэлефон МНС

На дзіцячай пляцоўцы «Брыганціна», у самым сэрцы горада Глыбокае, адбыўся незвычайны выпадак знайшлі тэлефон МНС.

 

Лаўка бяспекі з макетам тэлефона, на якім адлюстраваны нумары  экстраных службаў, з'явілася  на дзіцячай пляцоўцы.

Па словах работнікаў Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях галоўная задача арт-аб'екта  нагадаць дзецям і дарослым аб важнасці ведання нумароў экстранных службаў.

«Мы хочам, каб нават падчас прагулкі дзеці маглі запомніць, куды тэлефанаваць у выпадку бяды. Гэта простая, але эфектыўная форма прафілактыкі», — адзначылі работнікі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Бо веданне нумароў МНС не проста карысная інфармацыя, а жыццёва важны навык, які ў надзвычайнай сітуацыі можа выратаваць здароўе, маёмасць і жыццё.

Яркі тэлефон ужо прыцягвае ўвагу жыхароў горада.

Стылізаваная лаўка МНС  гэта не проста элемент добраўпарадкавання, а наглядны прыклад таго, як творчасць можа служыць бяспецы.