На дарозе без памылак!
17 снежня 2025
Прафілактычнае мерапрыемства пад такой назвай правядзе 17 снежня Дзяржаўтаінспекцыя Віцебшчыны. Яно накіравана на прафілактыку ДТЗ з удзелам непаўналетніх, а таксама на павышэнне адказнасці дарослых за бяспеку дзяцей на дарозе, у тым ліку за бяспеку дзяцей – пасажыраў.
Праваахоўнікі не толькі ўзмоцняць кантроль за дарожнай бяспекай, але і правядуць шэраг прафілактычных мерапрыемстваў.
Кожнаму кіроўцу неабходна памятаць, што дзеянні дзіцяці непрадказальныя. Да мінімуму зніжайце хуткасць і будзьце гатовыя ў любы момант спыніць аўтамабіль. Таксама неабходна праяўляць максімальную асцярожнасць, праязджаючы па дваровых тэрыторыях. На "зебры" ў абавязковым парадку прапускайце пешаходаў.
Даведка: на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 36 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх 4 дзіцяці загінула, 36 атрымалі раненні. На тэрыторыі Глыбоцкага раёна зарэгістравана 1 ДТЗ з удзелам 2 непаўналетніх.