«На дороге дети – мы за них в ответе!»

«На дарозе дзеці – мы за іх у адказе!»

26 мая 2026

29 мая 2026 года пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, накіраваны на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму ў летні перыяд.
Канец навучальнага года зусім блізка. Дзеці ўсё лета будуць адпачываць ад урокаў, педагогаў і пазакласных заняткаў. У гэты перыяд асабліва важна акцэнтаваць увагу на прафілактыцы дзіцячага траўматызму на дарогах.
За бягучы перыяд года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 10 аварый з удзелам дзяцей, у якіх 11 – атрымалі раненні.
Асноўная прычына, па якой адбываюцца аўтамабільныя аварыі з непаўналетнімі – гэта неўважлівасць. Пешаходу гарыць зялёны сігнал святлафора, аднак ён не пераконваецца ў бяспецы выхаду на праезную частку. У гэты час кіроўца адцягваецца на што-небудзь і не заўважае дзіця, якое пераходзіць дарогу. У выніку – бяда, якую была магчымасць пазбегнуць. Самым простым Правілам дарожнага руху вучаць яшчэ з дзіцячага садка. Кожны пешаход пры выхадзе на праезную частку, абавязаны пераканацца ў бяспецы сваіх дзеянняў. Пераходзіць дарогу неабходна толькі па пешаходным пераходзе і на зялёны сігнал святлафора. У сваю чаргу кіроўцы абавязаны, пад'язджаючы да пешаходных пераходаў, рухацца з хуткасцю, якая дазволіць спыніцца для пропуску пешаходаў. Згодна з Правіламі дарожнага руху, у населеным пункце хуткасць руху аўтамабіляў не павінна перавышаць 60 км/г, калі тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху не ўстаноўлены іншы парадак на асобных участках дарог. Калі ў вашым аўтамабілі едзе дзіця да 5 гадоў, то яно павінна знаходзіцца ў дзіцячым утрымліваючым устройстве. Ва ўзросце з 5 да 12 гадоў дапускаецца выкарыстанне іншых утрымліваючых сродкаў (бустэраў або спецыяльных падушак для сядзення), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць пасажыра рамянём бяспекі. Калі рост дзіцяці перавышае 150 см, дапускаецца выкарыстанне толькі рамяня бяспекі.
Парушэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, правілаў перавозкі пасажыраў або грузаў цягне накладанне штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь (арт.18.13 ч.6 КаАП РБ).
Веласіпед і дзеці ў цёплае надвор'е – неаддзельныя паняцці. Задача кожнага дарослага растлумачыць свайму дзіцяці, што захапленне двухколавым спортам можа прывесці да бяды. Пад'язджаючы да пешаходнага пераходу, веласіпедыст абавязаны рухацца з хуткасцю пешахода, які ідзе побач.
Нашэнне святлоадбівальных элементаў актуальна ў любую пару года. Менавіта флікер дапаможа кіроўцу заўважыць у цемры дзіця.
Паважаныя дарослыя! Бацькі, будучыя бацькі ці выпадковыя мінакі! Памятайце, дзеці заўсёды глядзяць на вас. Бо, калі на іх вачах дарослы чалавек парушае Правілы дарожнага руху, ён задумваецца: «А чаму мне нельга?» Будзьце годным прыкладам бяспечных паводзін на дарозе.


Начальнік аддзела ДАІ МОБ Глыбоцкага РАУС
падпалкоўнік міліцыі Е.Н. Хілько