На глыбоцкай сцэне выступілі найлепшыя вакалісты рэгіёна
За перамогу ў творчым спаборніцтве змагаліся больш за дваццаць таленавітых маладых выканаўцаў (пераможцы раённых тураў) з Глыбоцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Докшыцкага, Мёрскага, Пастаўскага, Ушацкага, Шаркаўшчынскага, Полацкага раёнаў і горада Наваполацка. Глыбоччыну на конкурсе прадставілі настаўніца па класе акардэона Глыбоцкай дзіцячай школы мастацтваў Эла Драгун і кіраўнік студыі «Архіў» Гарадскога Дома культуры Ірына Скрага.
Конкурсанты, па традыцыі, выканалі па дзве песні – грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі і беларускі хіт. А гэта значыць, што гледачы ўбачылі больш за сорак яркіх, запамінальных канцэртных нумароў.
Членам журы давядзецца вельмі нялёгка, бо з двух дзясяткаў узрушаючых вакалістаў ім трэба будзе выбраць самых-самых.
Вынікі адборачнага тура стануць вядомыя праз некалькі дзён.