На пажары выратаваны чалавек
31 студзеня 2023
29 студзеня а 11-34 у службу выратавання г.Глыбокае паступіла паведамленне аб задымленні ў жылым доме ў в. Лоўцы Глыбоцкага раёна.
29 студзеня а 11-34 у службу выратавання г.Глыбокае паступіла паведамленне аб задымленні ў жылым доме ў в. Лоўцы Глыбоцкага раёна.
Каля дома па ўказаным адрасе таўкліся людзі – суседзі і мінакі. Яны ж нам і сказалі, што ўнутры, хутчэй за ўсё, ёсць чалавек, – распавядае Андрэй Андрыеўскі. – Знешне прыкмет пажару не было бачна – ні агню, ні моцнага задымлення. З калегамі Аляксандрам Казловым і Ігарам Жаўткевічам у апаратах на сціснутым паветры ў зчэпцы мы пайшлі ў дом на разведку. Абшукалі калідор, кухню і ў наступным пакоі на падлозе знайшлі мужчыну, ён быў без прытомнасці. У суседнім памяшканні тлелі пасцельныя прыналежнасці, было шмат дыму. Мы вынеслі пацярпелага на вуліцу.
Пацярпелы перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі і шпіталізаваны ў раённую бальніцу.
Прычына пажару высвятляецца.
МНС нагадвае: будзьце ўважлівыя і максімальна асцярожныя з агнём і іншымі патэнцыйнымі крыніцамі пажару, не дапускайце дзеянняў, здольных прывесці да ўзнікнення пажару!