На працоўных месцах аб бяспецы

На рабочих местах о безопасности

11 лістапада 2021

Начальнік Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васіль Завадскі ў рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» выступіў з работнікамі дамоў культуры Глыбоцкага раёна.

Начальнік Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васіль Завадскі ў рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» выступіў з работнікамі дамоў культуры Глыбоцкага раёна.

У пачатку выступлення работнік МНС давёў аператыўную зводку па пажарах, якія адбыліся ў раёне, расказаў іх прычыны і наступствы. Асобна спыніўся на пажарах, на якіх загінулі людзі. Акцэнтаваў сваю ўвагу на тым, што захапленне згубнай звычкай прыводзіць часам да непапраўных наступстваў.

Далей Васіль Завадскі расказаў аб асноўных правілах, якія неабходна выконваць, каб бяда не прыйшла да іх у госці – гэта правільная эксплуатацыя печанага ацяплення і электраабсталявання, устаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Нагадаў таксама дзеянні ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.

Азнаёміўшы работнікаў з мабільным дадаткам «МНС Беларусі. Дапамога побач», адказаў на пытанні прысутных і раздаў памяткі супрацьпажарнай накіраванасці.