На тэрыторыі Глыбоцкага камбікормавага завода прайшло тактыка-спецыяльнае вучэнне, мэта якога — адпрацоўка зладжаных дзеянняў пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Згодна з тактычным задумам на збожжавым элеватары ААТ «Глыбоцкага камбікормавага завода» ў выніку парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі пры правядзенні зварачных работ работнікамі прадпрыемства ролікаў руху элеватарнай стужкі адбылося ўзгаранне на плошчы 15 м.кв. з моцным выдзяленнем прадуктаў гарэння.
Пры самастойным тушэнні работнік прадпрыемства атрымаў апёкі кісцей рук, другі работнік, надыхаўшыся прадуктамі гарэння, страціў прытомнасць.
Дадзенае тактычна-спецыяльнае вучэнне дазволіла праверыць веды і ўменні працуючага персаналу па правядзенні першасных дзеянняў па тушэнні пажару і правядзенні эвакуацыйных мерапрыемстваў як людзей, так і наяўнай у збожжасховішчах бульбы.
Работнікамі Глыбоцкага РАНС праведзены ўвесь спектр мерапрыемстваў па арганізацыі тушэння пажару на дадзеным аб'екце, а таксама правядзенні выратавальных работ з вышыні.
Па выніках праведзеных тактычна-спецыяльных вучэнняў намеснікам начальніка Глыбоцкага РАНС Русланам Ермаковічам дадзена прынцыповая ацэнка дзеянням як работнікаў прадпрыемства, так і асабовага складу, які ўдзельнічаў у дадзеных вучэннях.
Руслан Ермаковіч: «Штогод праводзяцца тактыка-спецыяльныя вучэнні на асабліва значных прадпрыемствах і арганізацыях, размешчаных як на тэрыторыі Глыбоцкага раёна, так і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. На тактыка-спецыяльных вучэннях праводзіцца праверка навыкаў і дзеянняў працуючага персаналу і асабовага складу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па правядзенні мерапрыемстваў па тушэнні пажараў, ліквідацыі надзвычайных сітуацый, а таксама правядзенні выратавальных работ. Дадзеныя вучэнні дазваляюць ацаніць пісьменнасць, магчымасць і эфектыўнасць дзеянняў пры ўзнікненні розных сітуацый».
Вучэнні прадэманстравалі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі сталічных ратавальнікаў, іх здольнасць аператыўна рэагаваць на складаныя тэхнагенныя выклікі і эфектыўна ўзаемадзейнічаць з профільнымі службамі. Атрыманыя навыкі і адпрацаваныя алгарытмы стануць асновай для павышэння бяспекі на прамысловых аб'ектах горада.