На территории Глубокского района пройдет специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

На тэрыторыі Глыбоцкага раёна пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару»

14 ліпеня 2026

З мэтай папярэджання надзвычайных здарэнняў, а таксама для павышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод насельніцтва на тэрыторыі Глыбоцкага раёна з 20 па 26 ліпеня пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару».

Статыстыка сведчыць, што пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з'яўляецца незнаёмства або грэбаванне грамадзянамі мерамі бяспекі, так званы чалавечы фактар – бестурботныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян. Што цягне за сабой прычыненне матэрыяльнай шкоды і нават гібель людзей.
Даведка: па стане на 13 ліпеня 2026 года ў Віцебскай вобласці адбылося 537 пажараў, на якіх загінула 53 чалавекі. У Глыбоцкім раёне адбылося 26 пажараў, загінула 6 чалавек, 3 чалавекі пацярпелі ад агню.
У ходзе СПМ «Дом без пажару» работнікі МНС наведаюць па месцы жыхарства катэгарызаваных грамадзян, правядуць індывідуальную інструктыўна-тлумачальную гутарку па надзённых пытаннях: прафілактыка пажараў і гібелі людзей ад іх, выклік ратавальнікаў па нумарах 101 і 112, выкананне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печаў, электраабсталявання, выкананне правілаў карыстання газам у быце, недапушчальнасць пакідання дзяцей без нагляду, правілы паводзін паблізу вадаёмаў.
Сустрэнуцца ратавальнікі ў рамках СПМ таксама з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў раёна.
Ратавальнікі заклікаюць усіх звярнуць пільную ўвагу на электрычную праводку ва ўсіх будынках на ўчастку, праверыць на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці – усталяваць у кожным жылым памяшканні.
Устаноўка аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка – гэта самы эфектыўны спосаб засцерагчы сябе і сваю сям'ю. Гэты невялікі прыбор здольны своечасова апавясціць аб задымленні гучным гукам, даючы каштоўныя хвіліны для эвакуацыі.
Таксама варта не забываць пра састарэлых сваякоў і знаёмых, акажыце ім дапамогу ў прывядзенні жылля ў пажарабяспечны стан. Беражыце сябе і выконвайце правілы бяспекі жыццядзейнасці.