На веласіпедзе, матацыкле і мапедзе заскочым у лета без трагедый!
26 красавіка 2023
Дзяржаўтаінспекцыя 28 красавіка 2023 года правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай «На веласіпедзе, матацыкле і мапедзе ўвойдзем у лета без трагедый!», накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам двухколавага транспарту.

Пачатак цёплага сезона традыцыйна знамянуецца тым, што на дарогі выязджае велізарная колькасць матацыклістаў, кіроўцаў мапедаў і скутэраў. Разам з тым няўмелае кіраванне двухколавым транспартам і няўважлівасць аўтамабілістаў прыводзяць да ДТЗ з удзелам двухколавай тэхнікі.
У сувязі з гэтым супрацоўнікі ДАІ арганізуюць прафілактычныя адпрацоўкі населеных пунктаў і прылеглых да іх аўтадарог, накіраваныя на папярэджанне і спыненне парушэнняў правілаў дарожнага руху кіроўцамі мотатранспарту. Будзе прымяняцца гласны, нягласны і змешаны кантроль за дарожным рухам.
Асаблівая ўвага будзе нададзена прафілактычнай і тлумачальнай рабоце па павышэнні дысцыплінаванасці і культуры кіравання з удзельнікамі мотаклубаў і рухаў, так і з індывідуальнымі ўладальнікамі двухколавай тэхнікі, а таксама наяўнасці ў кіроўцаў адпаведнай катэгорыі для кіравання мотатэхнікай.
Старшы інспектар ДПС АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС капітан міліцыі Палілейка А.Г.