Нагляд на аб'ектах будаўніцтва
28 сакавіка 2024
Работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у лютым-сакавіку бягучага года праведзены прафілактычныя мерапрыемствы і мерапрыемствы тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару на аб'ектах будаўніцтва:
Работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у лютым-сакавіку бягучага года праведзены прафілактычныя мерапрыемствы і мерапрыемствы тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару на аб'ектах будаўніцтва:
«Узвядзенне малочна-таварнай фермы паблізу аг. Мярэцкія Глыбоцкага раёна», «Мадэрнізацыя вытворча-адміністрацыйнага будынка на вытворчай базе філіяла ДЭУ № 35 РУП «Віцебскаўтадар» (II пускавы комплекс); «Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй турэмнага корпуса ВК №13, г. Глыбокае»; «Рэканструкцыя будынка зона адпачынку-лазня пад турыстычны міні-комплекс» па адрасе: Глыбоцкі раён, в. Пліса, вул. Зялёная, 4»; «60-кватэрны жылы дом у г. Глыбокае, вул. Леніна, 139Б».
Пры правядзенні абследавання аб'екта будаўніцтва «Узвядзенне малочна-таварнай фермы паблізу аг. Мярэцкія Глыбоцкага раёна» ўстаноўлена, што генеральным падрадчыкам ДА «Віцебскае ўпраўленне будаўніцтва» і падраднымі, субпадраднымі арганізацыямі ДКУСП «Глыбоцкая ПМК-48» (в.а. дырэктара Роліч У.С.), ЧТУП «ВасЛес» (дырэктар Кокіц С.П.) дапушчаны наступныя парушэнні:
тэрыторыя будаўнічай пляцоўкі ўкамплектавана першаснымі сродкамі пажаратушэння не ў поўным аб'ёме ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб нормах аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння, зацверджанай Пастановай МНС Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021 № 82 «Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі» (далей - Пастанова 82), (бытавое памяшканне будаўнікоў ЧТУП «ВасЛес» не забяспечана вогнетушыцелямі ў поўным аб'ёме);
у бытавым памяшканні ЧТУП «ВасЛес» дапускаецца эксплуатацыя ацяпляльнага прыбора (печ) непрамысловай (незавадской) вытворчасці. Вынесена прапанова аб прыпыненні (забароне) дзейнасці аб'екта будаўніцтва, вытворчых участкаў і абсталявання;
работнікамі
ЧСУП «ВасЛес» дазваляецца паленне па-за спецыяльна адведзеным месцам.
Пры правядзенні абследавання аб'екта будаўніцтва «Мадэрнізацыя вытворча-адміністрацыйнага будынка на вытворчай базе філіяла ДЭУ № 35 РУП «Віцебскаўтадар» (II пускавы комплекс) устаноўлена, што генеральным падрадчыкам ТАА «ПКП АУТА» (дырэктар Лабынько В.М.) дапушчаны наступныя парушэнні:
тэрыторыя будаўнічай пляцоўкі ўкамплектавана першаснымі сродкамі пажаратушэння не ў поўным аб'ёме ў адпаведнасці з Пастановай 82 (у бытавым памяшканні будаўнікоў ТАА «ПКП АУТА» адзін з вогнетушыцеляў з недастатковым ціскам у балоне).
Дадзеныя мерапрыемствы ўключаны ў прадпісанні па ліквідацыі парушэнняў на адрас падрадных арганізацый, якія ажыццяўляюць работы на вышэйуказаных аб'ектах, а таксама праінфармаваны заказчыкі.

