Знаходжанне дзіцяці ў начны час па-за жыллём – адказнасць бацькоў.
31 сакавіка 2025
Знаходжанне непаўналетніх дзяцей у начны час па-за жыллём з'яўляецца дастаткова сур'ёзнай праблемай у нашым сучасным грамадстве. Такія дзеці знаходзяцца ў вялікай небяспецы і могуць стаць лёгкім аб'ектам для супрацьпраўных замахаў з боку трэціх асоб.
Артыкул 30-1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2003 г. № 200-З «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх» рэгламентуе, што непаўналетнія ва ўзросце да шаснаццаці гадоў (за выключэннем непаўналетніх, якія валодаюць дзеяздольнасцю ў поўным аб'ёме) не могуць знаходзіцца ў перыяд з дваццаці трох да шасці гадзін па-за жыллём без суправаджэння бацькоў (усыноўцаў, усуноўленых), апекуноў або папячыцеляў альбо без суправаджэння па іх даручэнні дарослых асоб.
Непаўналетнія ва ўзросце да шаснаццаці гадоў (за выключэннем непаўналетніх, якія валодаюць дзеяздольнасцю ў поўным аб'ёме), якія знаходзяцца ў перыяд з дваццаці трох да шасці гадзін па-за жыллём без суправаджэння бацькоў (усыноўцаў, усуноўленых), апекуноў або папячыцеляў альбо без суправаджэння па іх даручэнні дарослых асоб, перадаюцца бацькам (усыноўцам, усуноўленым), апекунам або папячыцелям альбо па іх даручэнні дарослым асобам.
Супрацоўнік органаў унутраных спраў, які выявіў непаўналетняга, устанаўлівае прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дзень, месяц, год нараджэння непаўналетняга і прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), даныя аб рэгістрацыі па месцы жыхарства (месцы знаходжання) яго бацькоў (усыноўцаў, усуноўленых), апекуноў або папячыцеляў і перадае непаўналетняга яго бацькам (усыноўцам, усуноўленым), апекунам або папячыцелям альбо па іх даручэнні дарослай асобе.
Важна адзначыць, што за выяўлены факт адказнасць панясуць бацькі непаўналетняй асобы ў адпаведнасці з ч.2 арт.10.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Каб пазбегнуць падобных непрыемных сітуацый, бацькам неабходна больш уважліва сачыць за сваімі дзецьмі і не дапускаць іх на вуліцу ў начны час.
Намеснік пракурора
Глыбоцкага раёна А.С.Бізуноў