Акцыя «Вакацыі без дыму і агню» выходзіць на фінішную прамую

Акцыя
«Канікулы без дыму і агню» выходзіць на фінішную прамую

12 жніўня 2024

Да завяршэння канікул застаецца не так ужо шмат часу, і работнікі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях не губляюць ніводнага шанцу навучыць юных грамадзян асновам бяспекі жыццядзейнасці.

Да завяршэння канікул застаецца не так ужо шмат часу, і работнікі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях не губляюць ніводнага шанцу навучыць юных грамадзян асновам бяспекі жыццядзейнасці. У рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню!» ратавальнікі наведвалі дзіцячыя сады, аздараўленчыя лагеры і запрашалі дзяцей на экскурсію ў Глыбоцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, каб выканаць галоўную мэту акцыі – папярэдзіць узнікненне пажараў з-за дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей.

У пачатку сустрэч з дзецьмі ратавальнікі робяць акцэнт на вывучэнне нумароў экстранных службаў, на неабходнасць выканання правілаў бяспекі жыццядзейнасці, як правільна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях.

  Яшчэ раз паўторым з вамі самае галоўнае правіла ў выпадку пажару, дзеці – гэта не панікаваць, - тлумачыць работнік МНС, - неабходна выклікаць ратавальнікаў па нумары «101» або «112», сказаць адрас і хуценька выходзіць на вуліцу.

У дадатак да сказаных слоў і для замацавання атрыманай інфармацыі абавязковым элементам з'яўляецца прагляд мультсерыялаў «Спецатрад 112» і «Чароўная кніга» з абмеркаваннем важных момантаў у дзеяннях галоўных герояў.

Сапраўдным падарункам для дзяцей стала і экскурсія ў Глыбоцкі РАНС, бо кожнае дзіця хоча як мага бліжэй пазнаёміцца з буднямі ратавальнікаў. Ратавальнікі прадэманстравалі аварыйна-выратавальную тэхніку і спецыяльнае абсталяванне, якое знаходзіцца на ўзбраенні МНС, расказалі пра прафесію ратавальніка, паказалі з дапамогай чаго яны перамагаюць агонь і іншыя надзвычайныя сітуацыі. Вядома, усе жадаючыя атрымалі магчымасць прымерыць баявую вопратку ратавальнікаў. У ходзе экскурсіі супрацоўнікі МНС ахвотна адказвалі дзецям на зададзеныя пытанні і расказвалі цікавыя выпадкі ў працы ратавальнікаў.

На памяць аб сустрэчы кожны ўдзельнік акцыі «Канікулы без дыму і агню» атрымлівае ад

выратавальнікаў тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю з правіламі бяспечных паводзінаў.