Анонс рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё»

1 лістапада 2024

У рэспубліцы з 4 лістапада стартуе акцыя МНС «Не прапальвай сваё жыццё!»

Звычка — дзеянне, якое чалавек здзяйсняе аўтаматычна. Курэнне ўваходзіць у спіс найбольш распаўсюджаных звычак і з'яўляецца адной з самых небяспечных. Пацвярджэнне гэтаму — вогненныя надзвычайныя сітуацыі, якія ўзнікаюць па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Курачы чалавек не заўсёды задумваецца аб наступствах, цана якіх можа аказацца невымерна большай, чым кошт адной цыгарэты.

Курэнне ў пасцелі – асноўная прычына пажараў у Рэспубліцы Беларусь. Большасць гібелі людзей на пажарах, больш за 70%, адбываецца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Часта сцэнарыі такіх пажараў практычна заўсёды падобныя і пачынаюцца яны па вельмі простай схеме: выпіў, закурыў, заснуў…

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў перыяд з 4 па 27 лістапада пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Не прапальвай сваё жыццё!».

У рамках акцыі мерапрыемствы пройдуць на прамысловых прадпрыемствах, у пунктах прыёму другаснай сыравіны, інтэрнатах, месцах размяшчэння аўталавак, ВНУ, каледжах, ліцэях, а таксама ў месцах масавага знаходжання людзей, дзе чарговы раз нагадаюць аб наступствах згубнай звычкі.

Для ўдзельнікаў кампаніі «Не прапальвай сваё жыццё» будуць падрыхтаваны віктарыны, конкурсы мініяцюр, адкрытыя дыялогі, дзе кожны зможа замацаваць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці.

Выратавальнікі заклікаюць да разважлівасці і просяць быць асцярожнымі ў сваіх дзеяннях – пры курэнні дома недакуркі складаць у незгаральную попельніцу, алавяную або шкляную ёмістасць, напоўненую вадой, і ні ў якім разе не паліць у пасцелі, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення, сачыць, каб попел не трапіў на лёгкаўзгаральныя рэчы або падлогу, захоўваць запалкі, запальніцы і цыгарэты ў месцах, недаступных для дзяцей.

Нагадаем, што паліць у пасцелі не толькі небяспечна, але і забаронена! Правілы пажарнай бяспекі забараняюць паліць у ложку або іншым месцы для сну, а таксама – выкідваць непатушаныя цыгарэты і запалкі з аконных праёмаў, з балконаў (ладжый) шматкватэрных жылых

дамоў, у ствалы смеццеправодаў, смеццевыя кантэйнеры, бакі, урны на прыдамавой тэрыторыі. Зменіце свае звычкі (а лепш – адмоўцеся ад курэння), паклапаціцеся пра ўласную бяспеку і дабрабыт родных і суседзяў.