Гвалт у сям'і - не вырашае праблемы

16 верасня 2024

Апошнімі гадамі ўсё большую ўвагу грамадскасці і праваахоўных органаў прыцягвае гвалтоўная злачыннасць у сям'і, якая ўяўляе сабой адну з найбольш распаўсюджаных і сацыяльна небяспечных формаў агрэсіі, паколькі значны масіў усіх цяжкіх гвалтоўных злачынстваў здзяйсняецца менавіта ў сям'і.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» ад 04.01.2014 пад гвалтам у сям'і разумеюцца наўмысныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага, сексуальнага характару члена сям'і ў дачыненні да іншага члена сям'і, якія парушаюць яго правы, свабоды, законныя інтарэсы і прычыняюць яму фізічныя і (або) псіхічныя пакуты.

Нярэдка бытавыя канфлікты адбываюцца і ў сем'ях, якія лічацца добрапрыстойнымі, дзе часам здзяйсняецца «ціхі» гвалт. Грамадзяне, у дачыненні да якіх ён ажыццяўляецца, не вырашаюцца звярнуцца па дапамогу, баючыся сапсаваць рэпутацыю сям'і або пазбавіцца сродкаў да існавання.

Адной з асноўных прычын бытавой злачыннасці з'яўляецца п'янства, якое наносіць велізарную матэрыяльную і маральную шкоду грамадству, ускладняе дэмаграфічную сітуацыю ў рэспубліцы, спрыяе змяншэнню колькасці насельніцтва.

Невыпадкова пераважная большасць злачынцаў, якія парушылі грамадскі парадак або здзейснілі злачынствы супраць асобы на глебе бытавых адносін, альбо да гэтага пастаянна ўжывалі спіртныя напоі, альбо ў момант здзяйснення дзеяння былі ў стане алкагольнага ап'янэння.

У адпаведнасці з ч.1 арт. 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – КК) наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, то бок пашкоджання, небяспечнага для жыцця, альбо пацягнуўшага за сабой страту зроку, маўлення, слыху, якога-небудзь органа або страту органам яго функцый, перапыненне цяжарнасці, псіхічнае расстройства (захворванне), іншае расстройства здароўя, злучанае са стойкай стратай агульнай працаздольнасці не менш чым на адну траціну, альбо выклікаўшае расстройство здароўя, звязанае з траўмай костак чэрапа, на тэрмін звыш чатырох месяцаў, альбо якое выразілася ў неадваротным знявечванні твару або шыі.

У завяршэнне нядаўні прыклад з практыкі.

У студзені бягучага года пракуратура Глыбоцкага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў дачыненні да жыхара Глыбоцкага раёна А. наўмысна прычыніўшага цяжкае цялеснае пашкоджанне. Дзеянні абвінавачванага кваліфікаваны па ч.1 арт. 147 КК.

У ходзе судовага следства ўстаноўлена, што 26 жніўня 2021 года прыкладна ў 20 гадзін 28 хвілін, будучы ў стане алкагольнага ап'янэння, знаходзячыся па месцы свайго жыхарства грамадзянін О. наўмысна, у ходзе сваркі, якая ўзнікла на глебе асабістых непрыязных адносін, маючы адзіны намер, накіраваны на прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, нанёс не менш шасці удараў рукой у вобласць галавы і не менш двух удараў нагой у вобласць грудной клеткі свайму брату В.

Сваімі злачыннымі дзеяннямі О. прычыніў пацярпеламу закрытую тупую траўму левай паловы грудной клеткі з пераломам 10-га рабра і пашкоджаннем левага лёгкага, якая адносіцца да цяжкіх цялесных пашкоджанняў па прыкмеце небяспекі для жыцця.

З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы ў дачыненні да грамадзяніна О. судом вынесены абвінаваўчы прысуд і ён падвергнуты пакаранню ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады 6 месяцаў.

Прысуд уступіў у законную сілу.

 

Памочнік пракурора

Глыбокскага раёна                                                                 А.Н. Курылёнак