Наталья Кочанова: от того, как работает ЖКХ, во многом зависит то, как люди будут оценивать работу власти

Наталля Качанава: ад таго, як працуе ЖКГ, шмат у чым залежыць тое, як людзі будуць ацэньваць працу ўлады

На пасяджэнні Глыбоцкага райвыканкама разглядалася пытанне аб ходзе рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 года № 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны» у Глыбоцкім раёне.

У ліку абмяркоўваемых тэм – рамонт жылфонду ў сельскай мясцовасці, цэнтралізаванае водазабеспячэнне, забеспячэнне насельніцтва якаснай пітной вадой, раздзельны збор смецця.

Жыллёва-камунальная гаспадарка – гэта важны від дзейнасці ў жыцці любога раёна, горада і ў цэлым нашай краіны. Ад таго, як працуе ЖКГ, шмат у чым залежыць тое, як людзі будуць ацэньваць працу ўлады.

– Ад усяго аб'ёму зваротаў, якія паступаюць у Савет Рэспублікі, самы вялікі працэнт – гэта жыллёва-камунальная гаспадарка, – адзначыла Наталля Качанава.