Наталья Павлюченко, Министр труда и социальной защиты Республики Беларусь, с рабочим визитом посетила Глубокский район

Наталля Паўлючэнка, Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, з рабочым візітам наведала Глыбоцкі раён

Яна правяла прыём грамадзян, і адным з самых яркіх момантаў стала сустрэча з глыбачанкой Тамарай Дайлідовіч, актыўнай наведвальніцай аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян Глыбоцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

І ведаеце, што самае галоўнае? Тамара Пятроўна прыйшла не са скаргамі, а з шчырай падзякай. І гэта, пагадзіцеся, дарагога каштуе!

У рамках рабочага візіту ў Глыбоцкі раён Наталля Паўлючэнка азнаёмілася з працай Глыбоцкага сацыяльнага пансіяната «Вішнёвы».

Гэта ўстанова, прызваная забяспечыць годны жыццёвы ўзровень і рэабілітацыю для людзей з інваліднасцю і пажылых грамадзян, прадэманстравала высокі ўзровень арганізацыі і клопату аб сваіх падапечных.