Дзіцячая гібель – занадта высокая цана
5 лістапада 2024
На сённяшні дзень тэма дзіцячай гібелі і траўматызму ад знешніх прычын, у тым ліку ад пажараў, з'яўляецца адной з самых вострых і актуальных. Штогод на тэрыторыі рэспублікі фіксуюцца выпадкі дзіцячай гібелі і траўматызму. Лічбы статыстыкі не змогуць пакінуць абыякавымі ніводнага дарослага: у 2022 годзе на пажарах загінула 14 дзяцей, у 2023 годзе – 9, з пачатку 2024 года зафіксавана 10 выпадкаў дзіцячай гібелі на пажарах, стыхія, а менавіта парывы ветру, 28 дзяцей траўмаваны. А таксама ўпершыню сёлета стыхія, а менавіта парывы ветру, забрала жыццё аднаго дзіцяці ў выніку падзення дрэў.
Адзін выпадак дзіцячай гібелі зафіксаваны ў Віцебскай вобласці. У кастрычніку бягучага года ў Шаркаўшчынскім раёне ахвярамі агняной стыхіі сталі тры чалавекі, у тым ліку дзіця.
Пажары і апёкі займаюць адно з лідзіруючых месцаў у спісе крыніц дзіцячага траўматызму. Толькі ў рэспубліцы за апошнія дзесяць гадоў агонь забраў жыцці больш чым дзевяноста дзяцей.
За кожным з гэтых трагічных выпадкаў стаіць гісторыя, дзе галоўнымі героямі выступаюць дарослыя: недбайна патушылі недакурак, не адрамантавалі своечасова печ, не памянялі праводку, дэмантавалі аўтаномны апавяшчальнік, не дагледзелі за дзіцем, а то і зусім у той фатальны момант бацькі пакінулі яго аднаго. Многія бацькі недаацэньваюць або нават ігнаруюць рызыкі мноства патэнцыйна небяспечных сітуацый.
Згодна са статыстыкай, асноўнымі прычынамі пажараў, у выніку якіх гіне найбольшая колькасць дзяцей, як правіла, з'яўляюцца дзіцячыя свавольствы з агнём, неасцярожнае абыходжанне з агнём, у тым ліку пры курэнні, парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Разглядаючы кожны асобны выпадак, калі прычынай дзіцячай гібелі стала свавольства дзяцей з агнём, разумееш, што трагедыям спрыялі звычайныя жыццёвыя абставіны – бацькі пайшлі на працу, у краму, да суседзяў, або займаліся ў двары гаспадарчымі справамі. Іншымі словамі, дзеці засталіся без нагляду. Пры розных надзвычайных сітуацыях дзеці часта пакутуюць ад агню з-за сваёй непадрыхтаванасці. Дзіця не ведае, як сябе паводзіць у выпадку ўзнікнення пажару, як дзейнічаць, у каго прасіць дапамогі і галоўнае, як выратавацца. Таму дзецям неабходна тлумачыць небяспеку гульняў і свавольстваў з агнём,правілы засцярогі пры звароце з электрабытавымі прыборамі.
Рэкамендуецца бацькам навучыць сваіх дзяцей асноўным правілам пры пажары. Кожнае дзіця павінна ведаць "5 крокаў выратавання": не панікаваць, нікуды не хавацца, уцячы з памяшкання, паведаміць дарослым, патэлефанаваць па нумары 112".
Калі гаворка ідзе пра маленькіх дзяцей, тут парада адна – не пакідайце іх без нагляду нават на некалькі хвілін. Займаючыся гаспадарчымі справамі, не забывайце, што дзіця не павінна быць пакінута само сабе – вы павінны ведаць дзе і з кім яно гуляе.
Падчас гульняў на вуліцы нямала траўм здараецца пры няўдалым выбары месца – вялікая рызыка атрымаць траўму пры падзенні або ўдары аб нешта. Адсутнасць парадку на дзіцячых пляцоўках, прысядзібных участках, адкрытай мясцовасці ўяўляе асаблівую небяспеку для дзяцей. Варта растлумачыць дзіцяці, што не варта гуляць там, дзе ёсць ямы, штыры, дрот, бітае шкло, цвікі і інш. Здараюцца траўмы, калі школьнікі ў працэсе гульні натыкаюцца на металічныя прадметы, што тырчаць з зямлі. Пры любых абставінах, бацькі павінны кантраляваць месцы гульняў сваіх дзяцей.
Вядома, цалкам засцерагчы дзіця ад бяды немагчыма. Але ў сілах бабуль і дзядуляў, мам і татаў, старэйшых братоў і сясцёр навучыць іх, як правільна дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі і прывучаць дзіця да бяспекі трэба з самых ранніх гадоў.
Застаецца яшчэ раз нагадаць дарослым аб тым, што ў пытаннях забеспячэння бяспекі дзяцей не варта здзяйсняць памылкі – маўкліва думаць, што гэта мяне не закране. Памятайце, што ў дзіцяці фарміруецца культура бяспечных паводзін з дзяцінства і на ўсё жыццё. І тут многае залежыць ад прыкладу самога дарослага: яго паводзін, выканання правілаў бяспекі, падтрымкі і абароны. Бацькі, дарослыя – беражыце сваіх дзяцей!