Не пакідайце дзяцей адных
6 мая 2020
З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага пустоцтва з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, на адпачынку, на вадаёме і інш.) у перыяд з 11 мая па 1 чэрвеня ў Глыбоцкім раёне, а таксама ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, пройдзе прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дня абароны дзяцей.

Асноўны акцэнт пры правядзенні акцыі будзе зроблены на асабістых зносінах па тэлефоне і правядзенні анлайн мерапрыемстваў з дапамогай Інтэрнэт-месенджараў з маладымі мамамі, шматдзетнымі сем'ямі, сем'ямі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.