Не трапся на прынаду…
16 верасня 2024
На тэрыторыі рэгіёна карыслівыя злачынствы з'яўляюцца самымі распаўсюджанымі.
Адным з яскравых прыкладаў гэтаму з'яўляецца гісторыя жыхаркі горада Глыбокае, якая ў бягучым годзе паддалася на прынаду 2 асоб жаночага полу цыганскай нацыянальнасці правесці абрад па зняцці сурокаў. Для гэтага ім трэба было ўсяго - нічога, толькі яе залатыя ўпрыгажэнні. Праўда, абрад ніхто не збіраўся праводзіць, ды і не ўмеў. Дарагія сэрцу залатыя завушніцы не толькі за іх каштоўнасць, але і як памяць, зніклі ў кішэнях махляроў.
Разам з тым, падобны факт проціпраўнай дзейнасці не застаўся без належнай увагі праваахоўных органаў.
У выніку сабраныя і прадстаўленыя па справе ў судовым пасяджэнні бокам дзяржаўнага абвінавачвання доказы не дазволілі махлярам сысці ад адказнасці і далі суду дастатковыя падставы для іх асуджэння па ч. 2 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Апошнія прызнаны вінаватымі ў завалоданні маёмасцю шляхам падману, здзейсненым групай асоб, ім прызначана пакаранне, звязанае з ізаляцыяй ад грамадства.
Намеснік пракурора
Глыбокскага раёна
Я.І. Сасноўскі