Не прапальвай сваё жыццё

Не прожигай свою жизнь

5 лістапада 2020

2 лістапада ў Глыбоцкім раёне стартавала рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!»

2 лістапада ў Глыбоцкім раёне стартавала рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!»

Ратавальнікі не па чутках ведаюць пра згубны ўплыў на жыццё чалавека такіх звычак, як ужыванне алкаголю і курэнне. І выраз «курэнне забівае» ў святле аператыўных звестак МНС набывае цалкам канкрэтныя абрысы. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, з 2 па 30 лістапада на тэрыторыі Віцебскай вобласці праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!».

Для максімальнага ахопу насельніцтва мерапрыемствы акцыі разбіты на 4 этапы, якія пройдуць на аўтавакзале і чыгуначным вакзале, у грамадскім транспарце і на прыпынках. На гэтым этапе работнікі МНС і актывісты моладзевай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных раздадуць пасажырам тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю, раскажуць пра небяспеку курэння ў ложку, колькасць пажараў, людзей, якія загінулі па гэтай прычыне.

Таксама ратавальнікі наведаюць школы і Глыбоцкі дзяржаўны прафліцэй, прадпрыемствы і арганізацыі, пункты грамадскага харчавання і культурна-забаўляльныя цэнтры.

Мерапрыемствы пройдуць у форме інтэрактыўных гутарак і інтэлектуальных QUIZ-гульняў.

Фінальны этап пройдзе 30 лістапада ў буйных аб'ектах гандлю з прэзентацыяй новай кампаніі «Не чакай бялку. Тушы недакурак!»