Не прапальвай сваё жыццё
2 лістапада 2021
Ратавальнікі не па чутках ведаюць пра згубны ўплыў на жыццё чалавека такіх звычак, як ужыванне алкаголю і курэнне. І выраз «курэнне забівае» ў святле аператыўных зводак МНС набывае цалкам канкрэтныя абрысы.
Ратавальнікі не па чутках ведаюць пра згубны ўплыў на жыццё чалавека такіх звычак, як ужыванне алкаголю і курэнне. І выраз «курэнне забівае» ў святле аператыўных зводак МНС набывае цалкам канкрэтныя абрысы. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, з 1 па 30 лістапада на тэрыторыі Віцебскай вобласці пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!», якая пройдзе ў 3 этапы.
Першы працягнецца з 1 па 12 лістапада. Акцыя пройдзе на прадпрыемствах і ў арганізацыях, у пунктах грамадскага харчавання і культурна-дасугавых цэнтрах, мерапрыемствы пройдуць у форме інтэрактыўных гутарак і інтэлектуальных QUIZ-гульняў, а таксама з асобамі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, на базе аддзяленняў дзённага знаходжання наркадыспансераў, грамадскіх пунктаў аховы правапарадку і Цэнтраў бяспекі.
«NoSmokingQuiz», тэматычныя праграмы, адкрытыя дыялогі, конкурс «СуперСтудэнт» і тэматычныя дыскатэкі будуць праведзены ў ВНУ і ССНУ, ліцэях і каледжах у рамках 2-га этапу з 16 па 20 лістапада.
На другім этапе таксама пройдуць мерапрыемствы для асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, на базе аддзяленняў дзённага знаходжання пры рэгіянальных наркалагічных дыспансерах. Сустрэчы будуць уяўляць сабой прафілактычную гутарку з праглядам тэматычных відэафільмаў і практычнымі заняткамі на тэматычных пляцоўках. Для замацавання атрыманых ведаў удзельнікам раздадуць наглядна-выяўленчую прадукцыю. Далучацца да работнікаў МНС у гэтай справе прадстаўнікі УУС і аховы здароўя.
Фінальны этап пройдзе з 26 па 30 лістапада ў месцах масавага знаходжання людзей, сельскіх саветах і на іншых адкрытых пляцоўках. Удзельнікаў акцыі запросяць на праграму «Шоу без цыгарэт», прапануюць паўдзельнічаць у фотасесіі «Я не куру ў ложку» і ўручаць наглядна-выяўленчую прадукцыю.