Тыдзень дзіцячай бяспекі!

Тыдзень дзіцячай бяспекі!

4 мая 2023

У мэтах забеспячэння бяспекі дарожнага руху ў частцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з 2 па 5 мая 2023 года на тэрыторыі Глыбоцкага раёна праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства «Тыдзень дзіцячай бяспекі.

У мэтах забеспячэння бяспекі дарожнага руху ў частцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з 2 па 5 мая 2023 года на тэрыторыі Глыбоцкага раёна праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства «Тыдзень дзіцячай бяспекі.

У 2023 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістраваны рост дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх. Так у пяці ДТЗ загінуў адзін дзіця-пасажыр, 1 дзіця-пешаход, 1 дзіця-кіроўца і 5 дзяцей-пасажыраў атрымалі раненні.

Клопат аб дзецях - наша агульная справа. Безнаглядность дзяцей, гульні і свавольствы на дарогах, раптоўнае з'яўленне паблізу транспарту, абыякавае стаўленне да гэтага дарослых - вось асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў з дзецьмі на дарогах.

Мы звяртаемся да Вас з просьбай: убачыўшы дзяцей, якія гуляюць на праезнай частцы дарогі або каля яе, не заставайцеся абыякавымі, зрабіце дзецям заўвагу, паспрабуйце прыняць меры, каб ізаляваць іх ад патоку транспарту.

Бацькі!

На вуліцы будзьце асабліва асцярожныя з малымі-дашкольнікамі. Не пакідайце іх без нагляду. Памятайце, што нават адзін няправільны крок дзіцяці на праезнай частцы дарогі, дзе магчымы рух транспарту, можа прывесці да няшчасця. Кожны раз, калі Ваша дзіця выходзіць з дому, не паленацеся нагадаць яму простыя правілы паводзінаў на вуліцы.

Будзьце прыкладам для дзяцей у выкананні правілаў дарожнага руху!

 

А.Г.Палілейка, АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС